Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла, як ёй удалося ўратаваць сябе

Паліна Шарэнда-Панасюк 10 лютага праводзіць прэс-канферэнцыю ў Вільні. Яна публічна дэзавуявала дамову з сілавікамі аб супрацоўніцтве – па словах Паліны, ёй прыйшлося яе падпісаць, каб выйсці на волю.

Скрыншот з відэатрансляцыі

Як распавяла Паліна Шарэнда-Панасюк, першую паперу аб супрацоўніцтве яна падпісала 24 снежня 2024 года ў калоніі №24, другую — 3 лютага 2025 года ў брэсцкім ГУБАЗіКу. Па яе словах, ёй далі псеўданім «Эдэльвейс».

«Гэта быў тактычны ход», – патлумачыла Паліна Шарэнда-Панасюк і дадала, што ў яе было разуменне: інакш яна можа ніколі не выйсці з-за кратаў.

Былая палітзняволеная, якая правяла ў штрафных ізалятарах каля 270 сутак, назвала ўмовы ў ШІЗА фізічнымі і псіхалагічнымі катаваннямі.

Поўную справаздачу з прэс-канферэнцыі Паліны Шарэнда-Панасюк чытайце на нашым сайце пазней.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.6(31)